Хакатон пройдзе з 17 па 21 лістапада. Яго арганізатарам выступілі Цэнтр трансферу тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы і Цэнтр прыцягнення Igrow ААТ «Белаграпрамбанк».
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай развіцця стартап-руху і з'яўляецца часткай плана Беларускага тыдня прадпрымальніцтва, зацверджанага Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрыем Чабатаром.
Удзельнікам Хакатона прапанавана тры актуальныя бізнес-кейсы. Першы ўключае ў сябе распрацоўку камунікацыйных каналаў для кліентаў маркетплэйсаў. Другі звязаны з прасоўваннем праектаў у інфармацыйных прасторах. Трэці мае на ўвазе аптымізацыю аперацыйнай дзейнасці прадстаўнікоў малога бізнэсу.
Сёння, 17 лістапада, у галоўным корпусе ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, у аўд. 218 прайшла рэгістрацыя ўдзельнікаў, прадстаўленне кейсаў і заданняў, а таксама фарміраванне каманд. З 17 па 21 лістапада пройдзе дыстанцыйны этап, дзе трэба прадставіць распрацоўку рашэння па прапанаваных бізнес-кейсах. Удзельнікам будзе прапанавана анлайн-кансультацыя і падтрымка ад ментараў.
21 лістапада па адрасе: вул. Савецкіх пагранічнікаў, 110, на базе Цэнтра прыцягнення Igrow ААТ «Белаграпрамбанк» у 11:00 пройдзе рэгістрацыя ўдзельнікаў, а затым прэзентацыя распрацаваных рашэнняў, падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.
Чакаецца, што Хакатон стане эфектыўнай платформай, дзе ўдзельнікі змогуць атрымаць каштоўны вопыт у вырашэнні рэальных бізнес-задач, гатовы кейс для папаўнення партфоліё, новыя кар'ерныя магчымасці і важныя прафесійныя кантакты.