19 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Яго тэмай сталі сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.
З дакладам на тэму "Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры" перад купалаўцамі выступіў прарэктар (па бяспецы і кадрах) Ігар Ціцянкоў.
У сваім выступленні Ігар Валер'евіч адзначыў, што адной з важнейшых стратэгічных мэт дзяржаўнай палітыкі з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўстойлівага развіцця сельскай тэрыторыі. У рамках сустрэчы былі абазначаны дзяржаўныя праграмы, паспяхова рэалізаваныя за мінулыя пяць гадоў, а таксама адзначана, што ў гэту пяцігодку плануецца прадаўжэнне развіцця гарадоў-спадарожнікаў.
Таксама на Адзіным дні інфармавання падрабязна спыніліся на выніках мінулай пяцігодкі. Быў адзначаны рост валавага рэгіянальнага прадукта, развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці. Ігар Ціцянкоў адзначыў, што Беларусь займае адно з лідзіруючых месцаў сярод краін СНД па забяспечанасці насельніцтва жыллём. Была адзначана паспяховая работа міжраённых медыцынскіх цэнтраў.
Гаворачы аб адукацыйнай сферы, Ігар Ціцянкоў падкрэсліў інтэлектуальны патэнцыял Беларусі і што айчынная адукацыя накіравана на выхаванне грамадзяніна і патрыёта.
У канцы свайго выступлення прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ігар Ціцянкоў нагадаў усім прысутным словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку аб тым, што моцныя рэгіёны - гэта галоўны прыярытэт і ўсе напрамкі эканомікі павінны быць пакладзены ў аснову новай рэгіянальнай палітыкі.