З 15 па 17 красавіка ў Лідзе на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу "Алімпія" адбылося першынство Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў U-20.
Праграма спаборніцтваў уключала ў сябе кваліфікацыйныя паядынкі; 1/8 і 1/4 фіналу; урачыстае адкрыццё спаборніцтваў; паўфінальныя і суцяшальныя паядынкі, а таксама Фіналы за 3-е і 1-е месца.
Па выніках ганаровае першае месца ў вагавай катэгорыі 60 кг заняў Расім Ібрагімаў, студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта і Павел Савіцкі, студэнт 3 курса інжынернага факультэта ў вагавай катэгорыі 97 кг. Ганаровае другое месца ў вагавай катэгорыі 72 кг заняў студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Міхаіл Шугала. На трэцім месцы ў вагавай катэгорыі 97 кг апынуўся студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Арцём Крамарэнка.
Вынікі купалаўцаў - гэта прыклад сілы, працавітасці і адданасці спорту. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ганарыцца вашымі дасягненнямі і жадае далейшых перамог!