У Алтайскім дзяржаўным педагагічным універсітэце падвялі вынікі ўсерасійскага конкурсу (з міжнародным удзелам) для школьнікаў і студэнтаў "Гарызонты навукі і творчасці". Адным з пераможцаў конкурсу стала студэнтка пятага курса спецыяльнасці "Біялогія (біятэхналогія)" факультэта біялогіі і экалогіі Дзіяна Сцепанчук.
Мерапрыемства праводзілася з мэтай стварэння ўмоў для рэалізацыі навукова-даследчага і творчага патэнцыялу навучэнцаў і ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва.
Па выніках конкурсу, Дыяна Сцепанчук стала ўладальніцай першага месца ў напрамку «Натуральныя навукі. Біялогія. Хімія (Даследчыя праекты)» з працай «Распрацоўка тэхналогіі атрымання смятаны, узбагачанай вітамінам D». Навуковым кіраўніком даследавання выступіў доктар хімічных навук, прафесар кафедры хіміі і біятэхналогіі Васіль Бурдзь.
Віншуем прадстаўніцу Купалаўскага ўніверсітэта і жадаем ёй далейшых навуковых дасягненняў!

