Доктар педагагічных навук, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віктар Таранцей выступіў замежным навуковым кіраўніком пры абароне доктарскай дысертацыі выкладчыка Тарасскага ўніверсітэта.
Абарона доктарскай дысертацыі (Phd) старшага выкладчыка кафедры сацыяльнай псіхалогіі Тарасскага ўніверсітэта Рэспублікі Казахстан Венеры Сарбасавай па спецыяльнасці 6D010300 – педагогіка і псіхалогія адбылася 26 мая ў Казахскім нацыянальным педагагічным універсітэце імя Абая. Тэма працы – «Навукова-практычныя асновы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці будучых педагогаў». Замежным навуковым кіраўніком выступіў доктар педагагічных навук, прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы Віктар Таранцей. Абарона доктарскай дысертацыі прайшла паспяхова.
