З 11 па 25 мая Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з трыма замежнымі ўніверсітэтамі праводзіў міжнародны конкурс відэаролікаў "Мой родны горад". Яго ўдзельнікамі сталі 30 студэнтаў з ВНУ Беларусі, Расіі і Таджыкістана. 26 мая адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу.
Конкурс быў арганізаваны ў рамках праграм міжнароднага супрацоўніцтва кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з Тамбоўскім дзяржаўным універсітэтам імя Г.Р. Дзяржавіна, Паўночным (Арктычным) федэральным універсітэтам імя М.В. Ламаносава і Таджыцкім міжнародным універсітэтам замежных моў імя Сатыма Улугзода.
Конкурс прайшоў з мэтай развіцця творчых здольнасцей удзельнікаў, павышэння матывацыі студэнтаў да вывучэння замежных моў, выхавання паважлівых адносін да гераічнага мінулага роднага горада і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны малой Радзімы, а таксама ўмацавання міжвузаўскіх сувязей.
26 мая на анлайн-прэзентацыі былі прадстаўлены лепшыя работы, пасля чаго журы падвяло вынікі конкурсу і ўручыла дыпломы і сертыфікаты ўдзельнікам. Па выніках спаборніцтваў першае месца заняла група СДП-РГФ-2512 Купалаўскага ўніверсітэта. Другое месца падзялілі студэнтка Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава Паліна Буркова і група СДП-РГФ-2511 ГрДУ імя Янкі Купалы. Уладальнікамі трэцяга месца сталі студэнт Таджыкскага Міжнароднага ўніверсітэта замежных моў імя Сатыма Улузгода Шахрух Піраў і група СДП-СІЯ-243 Купалаўскага ўніверсітэта.