28 мая ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя праектаў пераможцаў ІІІ Рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу аналітычных праектаў і даследаванняў, арганізаванага Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў. Сярод пераможцаў быў праект Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Усяго перад кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі было прэзентавана больш за 15 даследчых праектаў. Прадстаўленыя работы ахоплівалі актуальныя для сістэмы адукацыі тэмы, сярод якіх былі цыфравізацыя і гейміфікацыя навучальнага працэсу, псіхалагічны стан навучэнцаў і новыя фарматы работы з моладдзю.
Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі на конкурсе студэнты трэцяга курса спецыяльнасці «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» факультэта матэматыкі і інфарматыкі: Паліна Каўцэвіч, Яўгенія Малевіч і Вадзім Вазняк. Пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі, кіраўніка Студыі праектаў і стартапаў ГрДУ імя Янкі Купалы Алены Разавай студэнты стварылі і прэзентавалі прататып праекта «Verilib» – лакальнага ШІ-агента для працы з верыфікаванай навуковай бібліятэкай даследчыка. Тэхнічным кансультантам праекта выступіў дацэнт кафедры сістэмнага праграміравання і камп'ютарнай бяспекі Сяргей Пятроў.
Удзел і перамога купалаўцаў у такім маштабным конкурсе сталі пацвярджэннем высокага ўзроўню падрыхтоўкі, якую дае Купалаўскі ўніверсітэт сваім студэнтам.