5 і 6 чэрвеня ў Гродне адбудзецца галоўнае міжнацыянальнае свята - XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, у рамках якога прадстаўнікі кожнай нацыянальнасці прадэманструюць усім жадаючым свой унікальны каларыт.
Арганізатары абяцаюць насычаную праграму. 5 чэрвеня свята пачнецца з урачыстай часці. Адбудзецца пасадка новых дрэў на "Алеі дружбы" ў Каложскім парку, затым у парку Жылібера пройдзе ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан. Далей запланаваны малебны ў храмах вобласці, закладка капсулы з пасланнем пакаленням і адкрыццё манументальна-дэкаратыўнай скульптуры "Сімвал Гродна".
На працягу двух дзён гасцей фестывалю чакаюць тэатралізаванае шэсце і тэматычныя пляцоўкі народнасцей, якія жывуць на тэрыторыі Гродзеншчыны, а таксама пляцоўкі абласцей Беларусі. Для наведвальнікаў падрыхтаваны канцэртныя праграмы калектываў Рэспублікі Беларусь і замежных студэнтаў гродзенскіх ВНУ, выставы-кірмашы майстроў, кінадворык пад адкрытым небам, спектакль па паэме Пушкіна "Цыганы" і фотавыставы Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь - народнай студыі фотамастацтва "Гродна". Яскравым момантам свята стане выступленне групы "Фабрыка", лазерна-светлавое шоу і святочны феерверк,
Запрашаем купалаўцаў стаць часткай яркага свята сяброўства народаў!

