З 8 па 13 чэрвеня ў Бразіліі праходзіць Чэмпіянат свету па адзінаборствах сярод студэнтаў (2026 FISU World University Championship Combat Sports). Чэмпіянат ужо прынёс яркую перамогу Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы: студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Яна Траццяк заваявала бронзавы медаль!
Шлях да пастамента быў няпростым. Наша спартсменка ўпэўнена адолела суперніцу з Францыі, прадэманстраваўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі. На наступнай стадыі Яна саступіла прадстаўніцы Бразіліі, аднак у вырашальным паядынку за трэцяе месца са спартсменкай з Расіі яна здолела атрымаць перамогу. Па выніках спаборніцтваў Яна Траццяк стала ўладальніцай бронзавай узнагароды ў жаночай барацьбе.
Калектыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы шчыра віншуе Яну з гэтым выдатным вынікам! Жадаем заўсёды верыць у свае сілы, натхняць каманду сваімі трыўмфамі і ўпэўнена пакараць новыя алімпійскія вяршыні!