24 чэрвеня на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў дадзены старт сумеснаму праекту Першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта, ВА БТЧК універсітэта і здраўпункта. Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы змогуць асвоіць навыкі першай дапамогі і навыкі догляду хворых у хатніх умовах.
Другі год падрад Першасная прафсаюзная арганізацыя працаўнікоў Купалаўскага ўніверсітэта ініцыюе правядзенне курсаў, каб дапамагчы жадаючым атрымаць практычныя навыкі медыцынскай дапамогі.
У рамках курсаў удзельнікі вывучаць аказанне першай дапамогі пры траўмах і апёках, сардэчна-лёгачную рэанімацыю, план дзеянняў пры страце свядомасці, крывацёках і ўдушша, а таксама атрымаюць навыкі выкарыстання аптэчкі і аўтаматычнага вонкавага дэфібрылятара.
На курсах «Догляд на даму» ўдзельнікаў пазнаёмяць са спецыяльнымі прыстасаваннямі для догляду за ляжачымі хворымі, а таксама арганізацыяй правільнага харчавання і гігіены.
Заняткі будуць праходзіць у невялікіх групах і арыентаваны на набыццё тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў. Па выніках навучання кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат аб заканчэнні курса.