Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка сустрэлася з працоўным калектывам Унітарнага прадпрыемства "Цветліт".
Падчас сустрэчы гаварылі аб электаральнай кампаніі, дасягненнях суверэннай Рэспублікі Беларусь і роўных магчымасцях для ўсіх яе грамадзян. Ірына Кітурка выказала перакананне ў тым, што жыць і працаваць у Беларусі - гэта сапраўды выдатна, і задача кожнага грамадзяніна захаваць і прымножыць тое, што стваралася папярэднімі пакаленнямі.
Яна падкрэсліла, што краіна дае сваім грамадзянам роўныя ўнікальныя магчымасці для самарэалізацыі, адукацыі і развіцця, якія даступны кожнаму, хто імкнецца да дасягнення поспеху і працвітання.
Ірына Фёдараўна таксама адзначыла важнасць удзелу ў фарміраванні будучыні краіны, заклікаўшы калектыў "Цветліта" не заставацца абыякавымі і прыняць актыўны ўдзел у будучых выбарах, унесці ўклад у развіццё нашай Радзімы.
Спікер завяршыла сваё выступленне, пажадаўшы ўсім прысутным поспехаў і дабрабыту, а таксама павіншавала прадпрыемства з будучым 65-годдзем з дня ўтварэння.
Адзначым, што ў верасні гэтага года Гродзенскае ўнітарнае прадпрыемства "Цветліт" атрымала Падзяку ад Прэзідэнта. Гэта прызнанне высокіх стандартаў працы і ўкладу прадпрыемства ў грамадскае дабро падкрэсліла яго значнасць у эканамічным і сацыяльным развіцці Гродзенскай вобласці.