29 лістапада адбылося падпісанне трохбаковага дагавора аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, гімназіяй №9 імя Ф.П. Кірычэнка горада Гродна і РУП «Гроднаэнерга» філіял «Гродзенскія цеплавыя сеткі».
Урачыстае мерапрыемства пачалося з прывітальнага слова дырэктара філіяла Генадзя Купраша, ён расказаў удзельнікам цырымоніі аб важнасці ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і прадпрыемства. Таксама са словамі прывітання да прысутных звярнуліся першы прарэктар Аляксандр Карэўскі, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Андрэй Праневіч і дырэктар гімназіі № 9 імя Ф.П. Кірычэнка Аксана Надудзік.
На цырымоніі падпісання дагавора прысутнічалі вучні класаў інжынернай накіраванасці. У завяршэнне мерапрыемства была арганізавана экскурсія па прадпрыемстве.