27 і 28 лістапада на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы адбыўся фінальны этап VIII Марафона паспяховых практык спецыялістаў у сферы арганізацыі працы з моладдзю. Сярод фіналістаў - праекты купалаўцаў.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы быў прадстаўлены некалькімі праектамі: практыка "Семінар «Школа студэнтаў-куратараў»", практыка "Дыялогавая пляцоўка«Адказнасць карыстальнікаў глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт»" і практыка "Дыскусія «Клопат пра ўласнае здароўе: права або абавязак»" .
Марафон паспяховых практык спецыялістаў у сферы арганізацыі работы з моладдзю праводзіцца штогод з мэтай выяўлення і абагульнення паспяховых практык, інавацыйных тэхналогій, метадаў і форм работы з моладдзю, якія рэалізаваны ў розных рэгіёнах краіны і даказалі сваю эфектыўнасць. У гэтым годзе для ўдзелу ў марафоне былі пададзены 322 заяўкі, у фінальным этапе прадстаўлены 104 праекты.