У рамках конкурсу падрыхтавана новае інтэрв'ю з Ганнай Крофта, дацэнтам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання.
У гэтай займальнай размове Ганна Крофта дзеліцца сваімі разважаннямі аб важнасці балансу паміж любоўю і мудрасцю ў педагагічнай дзейнасці. Яна разглядае межы паміж традыцыямі і навацыямі ў адукацыі і тлумачыць, як пытанне «Чаму?» можа перавярнуць працэс навучання. Таксама ў інтэрв'ю абмяркоўваецца, якім мусіць быць педагог будучыні.
Запрашаем усіх жадаючых паглядзець інтэрв'ю і пакінуць сваё меркаванне аб канкурсанце, яго ідэях і прагнозах у ацэначным лісце па гэтай спасылцы.
Конкурсны іспыт «Дыялог педагога» накіраваны на дэманстрацыю ўзроўню педагагічнай культуры і прафесійна-асобасных кампетэнцый удзельнікаў, а таксама на выяўленне педагагічных знаходак, якія садзейнічаюць дасягненню новых адукацыйных вынікаў.