19 мая ў рамках XVI Тыдня адукацыі дзяржаў – членаў ШАС на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў Міжнародны круглы стол «Біяразнастайнасць як аснова ўстойлівай будучыні: ад стратэгіі да дзеянняў». Удзельнікамі абмеркавання сталі прафесіяналы з Беларусі, Расіі, Казахстана і Манголіі.
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел Сыктыўкарскі лясны інстытут (філіял) ФДБОУ ВА «Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны універсітэт імя С.М. Кірава», Маскоўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Кастанайскі рэгіянальны універсітэт і Мангольскі дзяржаўны ўніверсітэт навукі і тэхналогій. Мадэратарам круглага стала выступіў дэкан факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Янчурэвіч.
У рамках круглага стала з дакладамі выступілі супрацоўнікі факультэта біялогіі і экалогіі: доктар біялагічных навук Алег Созінаў, а таксама кандыдаты біялагічных навук Галіна Юхневіч, Кацярына Глякоўская, Іна Жэбрак і Вольга Янчурэвіч. У сваіх выступленнях яны закранулі тэмы балотных экасістэм Беларусі, фітафагаў-шкоднікаў, біяразнастайнасці мікраарганізмаў актыўнага глею, мікарызных грыбоў і іх разнастайнасці, а таксама ацэнкі біяразнастайнасці і развіцця экатурызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях Беларусі.
Таксама падчас пасяджэння былі заслуханы даклады супрацоўнікаў Сыктыўкарскага ляснога інстытута (філіял) ФДБОУ ВА «Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт імя С.М. Кірава». З дакладамі выступілі доктар біялагічных навук Іван Куцявін і кандыдат сельскагаспадарчых навук Людміла Пахучая. У сваіх навуковых работах яны расказалі аб лясных экасістэмах і рацыянальным выкарыстанні лясоў Рэспублікі Комі.
Круглы стол прайшоў у фармаце адкрытага дыялога. Удзельнікі актыўна задавалі пытанні і абмяркоўвалі прадстаўленыя работы.