10 чэрвеня Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прыняў у сваіх сценах дэлегацыю з правінцыі Ганьсу, Кітай: прадстаўнікоў Асацыяцыі ЮНЕСКА правінцыі Ганьсу і Ганьсускага прафесійна-тэхнічнага каледжа транспарту. Сустрэча прайшла ў мэтах абмеркавання новых напрамкаў узаемадзеяння.
Прадстаўніком Асацыяцыі ЮНЕСКА правінцыі Ганьсу выступіў старшыня Асацыяцыі Ду Юнцзюнь. У дэлегацыю Ганьсускага прафесійна-тэхнічнага каледжа транспарту ўвайшлі рэктар каледжа Нань Чжаньцзюнь, начальнік аддзела міжнародных сувязей і супрацоўніцтва Ян Хай, дэкан аўтамабільнага факультэта Лі Хай і дэкан факультэта эканомікі і кіравання Го Каймін.
Бок Купалаўскага ўніверсітэта прадставілі першы прарэктар універсітэта Аляксандр Карэўскі, прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў, дэкан інжынернага факультэта Дзмітрый Ліннік, намеснік дэкана інжынернага факультэта Віктар Варапаеў, выконваючы абавязкі начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення Таццяна Булай, начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінава, начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Тао.
Пасля абмену прывітаннямі Лявонцій Юр'евіч прадставіў кітайскім калегам прэзентацыю, прысвечаную супрацоўніцтву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Асацыяцыі ЮНЕСКА правінцыі Ганьсу. Потым бакі перайшлі да абмеркавання ўзаемадзеяння. Удзельнікі ўзнялі пытанні аб абмене супрацоўнікамі для праходжання стажыровак і чытання лекцый, а таксама ўдзел супрацоўнікаў ВНУ ў навукова-адукацыйных мерапрыемствах ВНУ-партнёраў. Асаблівая ўвага ў час абмеркавання была ўдзелена сумеснай рабоце па стварэнню «Майстэрні Пэйлі» ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі вопыт кітайскага боку па стварэнні «Майстэрні Пэйлі», прынцыпы арганізацыі працы і сумесных дзеянняў.
Вынікам сустрэчы стала падпісанне Купалаўскім універсітэтам і Ганьсускім прафесійна-тэхнічным каледжам транспарта Дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве.
Пасля афіцыйнай часткі кітайскіх гасцей чакала экскурсія па ўніверсітэце і інжынерным факультэце. 11 чэрвеня для іх запланавана экскурсія па Гродне.
Даведачна: Ганьсускі прафесійна-тэхнічны каледж транспарту з'яўляецца базай бесперапыннай адукацыі для прафесійна-тэхнічных кадраў правінцыйнага ўзроўню. У яго структуру ўваходзяць 10 сярэдніх каледжаў, якія прапануюць навучанне па 35 спецыяльнасцях у такіх галінах, як аўтамабілебудаванне, інтэлектуальныя падключаныя транспартныя сродкі на новых крыніцах энергіі, сучасная лагістыка, гарадскі чыгуначны транспарт, авіяцыйныя паслугі і інтэлектуальныя транспартныя сістэмы.
Каледж садзейнічае шырокаму ўзаемадзеянню паміж навучальнымі ўстановамі і прадпрыемствамі, а таксама глыбокай інтэграцыі прамысловасці і адукацыі. У 2023 годзе на тэрыторыі ўстановы была афіцыйна створана першая навучальная база SAIC Volkswagen. На гэты момант у каледжа падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з 40 кампаніямі, а таксама ўстаноўлены доўгатэрміновыя партнёрскія адносіны ў сферы стажыровак і працаўладкавання студэнтаў з больш як 130 арганізацыямі.
Акрамя таго каледж актыўна развівае міжнародныя сувязі. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з 8 установамі з 6 краін, уключаючы Новую Зеландыю і Іспанію. У 2024 годзе Ганьсускі прафесійна-тэхнічны каледж транспарту стварыў «Міжнародную адукацыйную і навучальную базу імя Пэйлі» ў супрацоўніцтве з Тэхнічным каледжам Гвадара ў Пакістане. У 2025 годзе было падпісана пагадненне з Усенепальскім навукова-даследчым цэнтрам міжнароднай прафесійнай адукацыі «Навучанне з вынікам».
Супрацоўніцтва з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы пачалося з візіту прарэктара па вучэбнай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Лявонція Паўлава. Сустрэча прайшла 15 красавіка падчас рабочага візіту дэлегацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў горад Ланьчжоў. У ходзе гэтых перамоваў і быў вызначаны партнёр для сумеснай працы па стварэнні «Майстэрні Пэйлі».
Узаемадзеянне працягнулася 8 мая на анлайн-сустрэчы прадстаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы з прадстаўнікамі Асацыяцыі ЮНЕСКА правінцыі Ганьсу і Ганьсускага прафесійна-тэхнічнага каледжа транспарту. Бакі абмеркавалі бягучыя пытанні, дэталі стварэння «Майстэрні Пэйлі» ў Купалаўскім універсітэце, а таксама парадак дня асабістай сустрэчы.