30 чэрвеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася дыялогавая пляцоўка «Шлях да незалежнасці», прымеркаваная да аднаго з галоўных дзяржаўных святаў – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі адміністрацыі, выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта.
З прывітальным словам да тых, хто актыўна цікавіцца гісторыяй нашай краіны і яе суверэнітэту, звярнуўся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Васіль Сянько. Ён прывітаў прысутных ад імя рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітуркі, а таксама адзначыў важнасць раскрыцця тэмы сустрэчы ў рамках навуковай і адукацыйнай сферах. У сваёй прамове Васіль Васільевіч нагадаў гісторыю заснавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і пажадаў удзельнікам плённай працы. Таксама з прывітальным словам і пажаданнямі да прысутных звярнуўся загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі, доктар палітычных навук, прафесар Віктар Ватыль.
Асноўнай часткай мерапрыемства сталі выступленні з дакладамі. Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта псіхалогіі, дацэнт кафедры паліталогіі і сацыялогіі, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Арлукевіч прадставіў даклад на тэму «Беларусь. Шлях да незалежнасці». Дацэнт кафедры паліталогіі і сацыялогіі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кандыдат філасофскіх навук Ірына Камарова расказала прысутным аб сучасных аспектах незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Зносіны прайшлі ў фармаце адкрытага дыялога. Прысутныя праявілі вялікую цікавасць да прадстаўленых тэм, актыўна задавалі пытанні, абмяркоўвалі даклады і дзяліліся ўласным меркаваннем.