9 ліпеня ў Купалаўскім універсітэце далі старт уступным іспытам для абітурыентаў, якія жадаюць атрымаць паглыбленую вышэйшую адукацыю. Прыёмная кампанія для магістрантаў сёлета ахоплівае сем напрамкаў: «Прыкладная матэматыка і інфарматыка (Камп'ютэрны аналіз даных)», «Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт», «Менеджмент», «Маркетынг», «Біялогія», «Псіхалогія» і «Юрыспрудэнцыя».
В У ліку абітурыентаў, якія паступаюць у магістратуру, – Паліна Падалінская. Дзяўчына скончыла факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму па спецыяльнасці «Сацыялогія», а для другой ступені адукацыі абрала «Маркетынг». Паліна прызналася, што пераход з гуманітарна-сацыялагічнай сферы ў эканамічную яе толькі натхняе: «Сацыялогія навучыла мяне разумець паводзіны людзей, працаваць з апытаннямі і трэндамі, а маркетынг бо па сутнасці – гэта тая ж сацыялогія, толькі з фокусам на патрэбнасці і прасоўванне. Да таго ж на нашым факультэце мы часта разбіралі рэальныя кейсы па камунікацыях, так што я іду на іспыт не з пустымі рукамі - з цікавасцю і разуменнем таго, навошта мне гэтая спецыяльнасць».
Нагадаем, вынікі залічэння на другую ступень вышэйшай адукацыі (дзённая і завочная формы навучання) як за кошт рэспубліканскага бюджэту, так і на платнай аснове падвядуць ужо 17 ліпеня. Зусім хутка стане вядома, хто папоўніць рады Купалаўскіх магістрантаў у гэтым годзе.