У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў самым разгары ўнутраныя ўступныя іспыты. Сёння, 22 ліпеня, экзамен па дысцыпліне "Фізічная культура і спорт" здавалі абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасць "Трэнерская дзейнасць (барацьба спартыўная)".
Гэты іспыт стаў для Купалаўскага ўніверсітэта сапраўдным вяртаннем да вытокаў, бо ў навучальнай установе ўжо даўно не прымалі барацьбу. У выпрабаванні прынялі ўдзел пяць чалавек.
Нагадваем, што ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягнуцца да 25 ліпеня.