З 12 па 16 кастрычніка 2026 года на фізіка-тэхнічным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта праходзіць XXXIX Міжнародная навуковая канферэнцыя «Матэматычныя метады ў тэхніцы і тэхналогіях – ММТТ-39». Гэта навуковы форум, які аб'ядноўвае даследчыкаў, выкладчыкаў, інжынераў, аспірантаў і студэнтаў для абмеркавання актуальных праблем прымянення матэматычных метадаў у навуцы, тэхніцы і адукацыі.