Другі дзень працы прыёмнай камісіі пацвярджае высокую цікавасць абітурыентаў да вядучай ВНУ рэгіёну: паток жадаючых стаць студэнтамі застаецца стабільна актыўным, а працэдура падачы дакументаў арганізавана максімальна зручна.
Нагадаем, што ў першы дзень прыёмнай кампаніі дакументы на вочную і завочную формы атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў Купалаўскім універсітэце падалі 824 абітурыенты.
Асноўны этап прыёмнай кампаніі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягвае набіраць абароты. Сёння, на другі дзень, у ВНУ сустракалі тысячнага абітурыента. Ім стала выпускніца гімназіі № 2 імя І. В. Болдзіна горада Гродна Салмаз Нагіева. Дзяўчына падала дакументы на спецыяльнасць «Правазнаўства» юрыдычнага факультэта. Дзелячыся сваімі эмоцыямі ад паступлення, абітурыентка расказала, што яна заўсёды хацела адвучыцца на юрыста і ў будучым плануе стаць адвакатам. Таксама дзяўчына адзначыла, што вельмі рада, што выбрала для паступлення менавіта Купалаўскі ўніверсітэт.
З прафесійным выбарам абітурыентку павіншавала рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Яна ўручыла ёй памятны падарунак з сувенірнай прадукцыяй універсітэта.
Варта адзначыць, што паступае ў ГрДУ імя Янкі Купалы Салмаз Нагіева з моцнай асновай і высокімі паказчыкамі: яна мае 99 балаў па грамадазнаўстве, 98 балаў па рускай мове і 91 бал па замежнай мове, а таксама атэстат з сярэднім балам 9,8 і залаты медаль.
Таксама свой выбар на карысць універсітэта ўжо зрабіла Віялета Шалтанюк, выпускніца сярэдняй школы № 37 Гродна. Дзяўчына падала дакументы на спецыяльнасць «Інфармацыя і камунікацыя» на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму і расказала пра сваё рашэнне:
– Я падала дакументы на гэтую спецыяльнасць, таму што бачу сябе спецыялістам па SMM і менеджэрам па прасоўванні прадукцыі. Пераканана, што Купалаўскі ўніверсітэт – адзін з лепшых у Рэспубліцы Беларусь. Я чула шмат станоўчых водгукаў аб ім, і, вядома, для мяне важна, што ён знаходзіцца ў нашым любімым горадзе Гродна.
У гэтым годзе ВНУ прапануе шырокія магчымасці для атрымання адукацыі на розных умовах. На вочную платную форму навучання прадугледжана 845 месц. На завочную поўную форму навучання на бюджэтнай аснове змогуць паступіць 30 чалавек, на платнай аснове – 60. Акрамя таго, на завочную скарочаную форму на бюджэт выдзелена 237 месцаў, а на платную – 180.
Прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца штодзень і завяршаецца 17 ліпеня. Указаны тэрмін распаўсюджваецца таксама на спецыяльнасці, па якіх праводзяцца ўнутраныя ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Для абітурыентаў, якія паступаюць на платную форму навучання, а таксама для асоб, якія жадаюць атрымаць другую вышэйшую адукацыю, прыёмная кампанія працягнецца да 1 жніўня.
Для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай, спартыўна-педагагічнай і інжынернай накіраванасці, а таксама для абітурыентаў, якія прайшлі навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку, устаноўлены асаблівыя тэрміны падачы дакументаў. Яны могуць падаць дакументы на дзённую і завочную формы навучання ў перыяд з 12 па 14 ліпеня.
Прыёмная камісія інфармуе: абітурыенты, якія загадзя прайшлі рэгістрацыю ў «Лічбавым кабінеце абітурыента», прымацавалі дакументы для папярэдняй праверкі і запісаліся ў электронную чаргу, затрачваюць на падачу дакументаў мінімальную колькасць часу.
Важная ўмова: рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце прадугледжвае абавязковую асабістую падачу арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію па адрасе: вул. Леніна, 32.
Дэталёвая інфармацыя аб ходзе прыёмнай кампаніі, пераліку спецыяльнасцей, тэрмінах падачы дакументаў і раскладзе ўступных іспытаў даступная:
- На сайце https://www.abit.by/
- У пункце працы прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы (вул. Леніна, 32).
- Па тэлефонах гарачай лініі:
+375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500