![456](/images/456.jpg)
Навукова-даследчая лабараторыя фізіка-хімічных метадаў даследавання аб'ектаў навакольнага асяроддзя і кафедра лазернай фізікі і спектраскапіі ГрДУ імя Я. Купалы ажыццяўляе распрацоўку лазерных сістэм для рознага выкарыстання, уключаючы біямедыцынскае і спецыяльнае прымяненне.
Распрацоўкі ажыццяўляюцца ў вобласці:
- новых актыўных асяроддзяў для цвёрдацельных лазераў, якія перабудоўваюцца;
- эксімерных лазераў;
- прымянення лазераў у медыцыне;
- прымянення лазераў у сельскай гаспадарцы;
- тэхналогій лазернага ўмацавання матэрыялаў.
![3434 copy copy](/images/3434_copy_copy.png)
Перавагі:
- высокая якасць выконваемых работ;
- выраб па параметрах заказчыка;
- даступнасць і нізкія цэны.
Аказанне паслугі і падрабязная інфармацыя па адрасе:
230009, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, БЛК, 5, каб. 215.
НІЛ фізіка-хімічных метадаў даследавання аб'ектаў навакольнага асяроддзя.
Навуковы кіраўнік: Ануфрык Славамір Сцяпанавіч.
тэл.: +375 (152) 48-57-10, +375 (29) 696-90-69
e-mail: fxmioos@mail.ru