16 снежня адбыўся тэлемост паміж прадстаўнікамі моладзі Беларусі і Узбекістана. У гэтым значным мерапрыемстве прыняў удзел студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Курбонаў Бехруз Анвар Углі, які таксама з'яўляецца старшынёй Савета зямляцтваў замежных студэнтаў.
З боку Рэспублікі Беларусь выступілі прадстаўнікі Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра, Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета і паслы Мэт устойлівага развіцця. Пра моладзевую палітыку Рэспублікі Узбекістан распавёў старшыня Сусветнай Асацыяцыі моладзі Узбекістана і прадстаўнікі амбасады.
Удзельнікі абмеркавалі магчымыя сумесныя праекты і пазнаёміліся з маладзёжнымі арганізацыямі дзвюх краін. Адным з ключавых вынікаў сустрэчы стала пагадненне аб супрацоўніцтве, якое плануецца падпісаць у бліжэйшы час. Гэта падзея падкрэслівае важнасць міжнароднага ўзаемадзеяння і абмену вопытам сярод моладзі, а таксама адкрывае новыя перспектывы для студэнтаў абедзвюх краін.
Адзначым, што Рэспубліканскім маладзёжным цэнтрам у рамках партнёрскіх пагадненняў рэалізуецца сумесны ўдзел моладзі ў праектах, акцыях і мерапрыемствах, што садзейнічае развіццю міжкультурнага абмену, умацаванню сяброўскіх сувязей паміж краінамі і фарміраванню ў маладога пакалення навыкаў работы ў міжнародным асяроддзі. Гэта таксама дае магчымасць для абмену вопытам, ведамі і лепшымі практыкамі, што з'яўляецца важным фактарам у прафесійным і асобасным росце маладых людзей.