13 ліпеня прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы адправіліся ў паездку ў парк інтэрактыўнай сярэднявечнай гісторыі «Вялікае княства Сула» пад Мінскам.
«Вялікае княства Сула» – гэта першы ў Беларусі парк інтэрактыўнай гісторыі. Ён уяўляе сабой музей пад адкрытым небам, у якім наведвальнікі могуць пагрузіцца ў атмасферу мінулага – ад каменнага стагоддзя да эпохі шляхты. Традыцыйныя збудаванні, яркія выступленні артыстаў і музыкантаў і агульная атмасфера з першых секунд вяртаюць наведвальнікаў з цяперашняга часу ў мінулае.
У ходзе экскурсіі ўдзельнікі паездкі даведаліся аб культуры і побыце таго часу, традыцыях і звычаях, якія захаваліся да нашых дзён. Таксама ім распавялі аб значэнні рыцарскага кодэкса гонару, аб жыцці ў замках і крэпасцях і значных падзеях, якія адбываліся на землях Сулы.
Купалаўцы і самі змаглі адчуць сябе часткай гісторыі, прыняўшы ўдзел у майстар-класах па фехтаванні і стральбе з лука, асвоіўшы асновы рамёстваў таго часу, прыняўшы ўдзел у гульнях і конкурсах і прымерыўшы касцюмы сярэднявечных персанажаў.