У рамках цыкла мерапрыемстваў "Міжнародныя практыкі ў сферы адукацыйнага менеджменту" для магістрантаў з Кітая правялі серыю візітаў ва ўстановы адукацыі і культуры горада Гродна. Мерапрыемствы прайшлі пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алены Джух.
Першым мерапрыемствам стала наведванне ДУА «Дзіцячы садок № 40 г. Гродна». Дадзеную ўстанову магістранты з КНР наведалі ў рамках навучальнай дысцыпліны «Адукацыйны менеджмент». Мэта візіту заключалася ў азнаямленні з асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу і кіраўніцкай дзейнасці ў сістэме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Магістранты агледзелі гульнявыя і навучальныя памяшканні, паназіралі за заняткам па развіцці гаворкі, а таксама абмеркавалі з педагогамі напрамкі выхаваўча-адукацыйнай работы. Прадстаўнікі педагагічнага калектыву дзіцячага сада дэталёва расказалі гасцям аб планаванні навучальнай дзейнасці, рэалізуемых выхаваўча-адукацыйных праграмах і формах узаемадзеяння з сем'ямі выхаванцаў.
Наступным магістранты з Кітая наведалі аддзел мастацтваў ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага». У рамках візіту студэнты пазнаёміліся з арганізацыяй работы бібліятэкі і яе ўзаемадзеяннем з адукацыйнымі ўстановамі. Яны вывучылі структуру аддзелаў, метады арганізацыі выставак і мерапрыемстваў, накіраваных на адукацыйную і культурную работу са школамі. Супрацоўнікі бібліятэкі падзяліліся з гасцямі вопытам супрацоўніцтва з адукацыйнымі ўстановамі, а таксама расказалі аб выкарыстанні бібліятэчных рэсурсаў для навучальных праграм і сучасных падыходах да кіравання культурна-адукацыйнымі праектамі.
Кульмінацыяй цыкла мерапрыемстваў стаў удзел кітайскіх магістрантаў у рамках вучэбнай дысцыпліны «Навукова-даследчы семінар установы адукацыі» ў III Міжнароднай навуковай канферэнцыі «МОВА. КАМУНІКАЦЫЯ. КУЛЬТУРА», якая адбылася 23-24 кастрычніка. Студэнты выступілі з дакладамі на круглым стале «Вывучэнне кітайскай мовы і культуры як фактар устойлівага развіцця рэгіёнаў Беларусі».
Правядзенне такога цыкла мерапрыемстваў садзейнічаў абмену прафесійным вопытам і паглыбленню практычных ведаў магістрантаў у сферы адукацыйнага менеджменту.