У Гродне ў Міжнародны дзень абароны дзяцей ужо ў другі раз прайшоў гарадскі дабрачынны марафон «Дапамагаючы жыццю» пад эгідай Гродзенскага дзіцячага хоспіса.
Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы разам з работнікамі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый абласнога цэнтра прынялі ўдзел у забегу марафона. Каманду нашай ВНУ прадставілі студэнты факультэта фізічнай культуры Аляксей Сянько, Андрэй Міхайленка і Андрэй Лабовіч.
У спаборніцтве купалаўцам не было роўных: нашы хлопцы годна прадставілі родную альма-матэр і занялі першае месца ў дабрачынным марафоне «Дапамагаючы жыццю».
Арганізатары забегу ўручылі студэнтам падзячны ліст за аказаную падтрымку і дапамогу, за разуменне і ўвагу да сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю.
Арганізатары забегу адзначылі, што такая акцыя дала магчымасць прыцягнуць увагу гараджан да праблем дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці, якія маюць патрэбу ў пастаянным клопаце і дапамозе.
Студенты ГрГУ имени Янки Купалы стали участниками забега городского благотворительного марафона «Дапамагаючы жыццю», приуроченного к Международному дню защиты детей
- Студенты ГрГУ имени Янки Купалы стали участниками забега городского благотворительного марафона «Дапамагаючы жыццю», приуроченного к Международному дню защиты детей
- Команда купаловцев стала первой в забеге
- Студентам ГрГУ имени Янки Купалы объявлена благодарность за оказанную поддержку и помощь, за понимание и внимание к семьям, в которых воспитываются дети с инвалидностью