4 снежня ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры адбылася сустрэча дэпутата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітуркі з працоўным калектывам установы.
Сустрэча з працоўным калектывам Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра стала важным крокам у межах электаральнай кампаніі. Звяртаючыся да медыцынскіх работнікаў, Ірына Кітурка пазначыла, што заўсёды адкрыта да дыялогу, гатова адказаць на надзённыя пытанні насельніцтва і дапамагаць у вырашэнні праблем.
Падчас сустрэчы дэпутат таксама падкрэсліла значнасць актыўнага ўдзелу грамадзян у будучых выбарах. Яна адзначыла, што менавіта ад кожнага выбаршчыка залежыць будучыня краіны і рэгіёна.
- Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы. У краіне створаны ўсе ўмовы для камфортнага жыцця грамадзян, удзяляецца значная ўвага паляпшэнню якасці жыцця насельніцтва, медыцынскага абслугоўвання і падтрымцы аховы здароўя, - падкрэсліла Ірына Кітурка.
Напрыканцы сустрэчы Ірына Фёдараўна заклікала не заставацца ў баку, прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць правільны выбар.