6 снежня ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла дыялогавая пляцоўка «Час выбраў нас!» з удзелам старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэем Хмелем.
Студэнты і супрацоўнікі мелі ўнікальную магчымасць паразмаўляць з кіраўніком Гродна і даведацца з першых вуснаў, як зменіцца горад над Нёманам у бліжэйшы час.
Прывітаў і прадставіў госця прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько.
Звяртаючыся да аўдыторыі, Андрэй Хмель пералічыў пераўтварэнні ў горадзе, якія гродзенцы ўбачаць у хуткім часе, спыніўся на момантах, асабліва цікавых і карысных для моладзі:
– Разыначка нашага горада ў тым, што ён кампактны, ціхі і ўтульны. І мы з вашай падтрымкай робім усё для таго, каб горад развіваўся і рухаўся наперад. Мы стаім на парозе важнай даты – 900-годдзе з дня заснавання горада Гродна. Да гэтага моманту засталося тры з паловай гады. Ужо зараз мы рыхтуем падарункі нашаму любімаму гораду.
У якасці падарункаў мэр назваў стварэнне ў горадзе прыгожай добраўпарадкаванай набярэжнай Нёмана, будаўніцтва новай гарадской бальніцы на праспекце Янкі Купалы, палаца гульнявых відаў спорту, знешняй аб'язной кальцавой магістралі, а таксама расказаў аб планах па рэканструкцыі легендарнага басейна «лазурны».
Падчас свайго выступу Андрэй Валер'евіч спыніўся і на афармленні горада:
– У гэтым годзе мы высадзілі 600 тыс. кветак, а ў наступным плануецца высадзіць 1 млн. кветак, каб Гродна быў у прамым сэнсе квітнеючым горадам. З'явяцца новыя цікавыя канструкцыі, аналагаў якім пакуль у краіне няма. Таксама надамо ўвагу і азеляненню мікрараёнаў. Засталося літаральна некалькі дзён да таго моманту, калі мы запалім святочную ілюмінацыю. Упрыгожванне Савецкай плошчы кардынальна зменіцца. Там будзе арганізаваны «Зімавы кірмаш» з 36 маленькіх казачных домікаў.
Гаворачы аб эканоміцы горада, спікер адзначыў штогадовы рост паступленняў у бюджэт. Так, у параўнанні з мінулым годам паступленні павялічыліся на 20%.
– Нягледзячы на знешнюю палітыку, эканоміка горада і краіны развіваецца. І, як гаворыць наш Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, санкцыі – гэта магчымасці. У нас развіваецца ўнутраны турызм, мы можам лепш даведацца пра нашу родную краіну, наведаць яе дзіўную прыгажосць месца, каб зразумець, якая цудоўная наша Беларусь. А самае галоўнае, што тут жывуць выдатныя людзі, - падкрэсліў мэр.
Андрэй Хмель адзначыў і электаральную кампанію, якая мае адбыцца. Зважаючы на тое, што гэта важнае мерапрыемства, а некаторым студэнтам трэба будзе прыняць удзел упершыню.
Студэнты задавалі пытанні мэру, якія датычацца яго прафесійнага шляху і кар'еры, сакрэтаў поспеху кіраўніка, любімых месцаў у горадзе, хобі і асабістым жыцці. Студэнты цікавіліся, якія СМІ ён выбірае, якія кнігі чытае, як адпачывае.
Акрамя таго, купалаўцы ўносілі прапановы па будаўніцтве інтэрнатаў, руху грамадскага транспарту, арганізацыі працы студатрадаў у гарадах-пабрацімах. Падыскутавалі на тэмы патрыятызму, традыцыйнай сям'і, развіцця сквераў і паркаў у горадзе і нават даведаліся, якім быў адыходзячы год для кіраўніка горада. Дыялог атрымаўся дынамічным, цікавым, прадуктыўным і насычаным. Ён запомніцца кожнаму надоўга.