З 11 па 13 снежня праходзіць Сумесная міжнародная міжвузаўская навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных і студэнтаў «Ад нацыянальнай да глабальнай бяспекі: шматфактарны аналіз выклікаў і пагроз стабільнаму развіццю Цэнтральнай Азіі». У навуковым мерапрыемстве ў анлайн-фармаце прынялі ўдзел купалаўцы.
Студэнты 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Дзмітрый Чыкірыс і Андрэй Юдзенка пад навуковым кіраўніцтвам прафесара кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Тадэвуша Кручкоўскага прынялі анлайн-удзел у канферэнцыі, якая праходзіла на базе Кыргызска-Расійскага Славянскага ўніверсітэта імя Б.М. Ельцына. Каардынавала сустрэчу загадчык кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Юлія Ярмак.
Выступленні студэнтаў былі прысвечаны стратэгічнаму партнёру Рэспублікі Беларусь і КНР. Дзмітрый Чыкірыс і Андрэй Юдэнка прадставілі сваё бачанне кітайскага фактара ў геапалітыцы Цэнтральнай Азіі на працягу 10-х і 20-х гадоў XXI стагоддзя. Абазначылі вузлавыя пытанні ва ўзаемаадносінах КНР з дзяржавамі Цэнтральнай Азіі: эканамічнае супрацоўніцтва, інвестыцыйныя праекты і ўплыў кітайскай палітыкі на рэгіянальную бяспеку, існуючыя пагрозы.
Таксама ў якасці слухачоў у тэлемосце прынялі ўдзел студэнты 1 курса спецыяльнасці «Гісторыя» з Туркменістана. На думку Юліі Ярмак, уцягванне студэнтаў-замежнікаў у такія навуковыя дыскусіі мае вялікае значэнне. Гэта не толькі падвышае іх матывацыю да вучобы і даследчай дзейнасці, але і пашырае іх кругагляд, дазваляючы лепш зразумець міжнародныя адносіны і геапалітычныя працэсы. Акрамя таго ўдзел у такіх канферэнцыях садзейнічае інтэграцыі замежных студэнтаў у беларускую студэнцкую навуковую супольнасць. Гэта стварае платформу для абмену досведам, ведаў і культур, спрыяе ўзаемнаму інтэлектуальнаму ўзбагачэнню.
Ва ўмовах павелічэння ўзаемазалежнасці краін, падобныя студэнцкія мерапрыемствы становяцца ўсё больш актуальнымі, бо яны аказваюць станоўчы ўплыў на фармаванне новых падыходаў да рашэння агульных праблем.