12 снежня адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і фіналістаў Рэспубліканскага конкурса творчых работ у Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Купалаўцы не засталіся ў баку.
Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці, заснаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў сувязі з аб'яўленнем у Рэспубліцы Беларусь 2024 года Годам якасці згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2023 г. № 375.
Конкурс праводзіцца ў мэтах павышэння прэстыжу навуковай дзейнасці і якасці падрыхтоўкі нацыянальных кадраў, развіцця творчай актыўнасці, садзейнічання прафесійнаму росту маладых вучоных, стымулявання цікавасці да навуковай творчасці і прыцягнення моладзі ў навуку, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.
Па выніках конкурсу аспірант спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Мікалай Малееў стаў пераможцам у намінацыі «Гуманітарная навука – годзе якасці» за патрыятычную песню «Люблю цябе, Белая Русь!».
Конкурс праводзіўся па 7 намінацыях. Усяго на конкурс было накіравана каля 700 прац.