У сераду, 28 мая, у 17:30 у галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў аўдыторыі 209 адбудзецца паседжанне гарадскога міжкафедральнага тэарэтыка-метадалагічнага семінара «Трыбуна думкі» на тэму «Прасторавыя трансфармацыі постглабальнага свету: паміж гетаізацыяй і транслакальнасцю.
Дакладчыкам выступіць Сяргей Данскіх, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны Купалаўскага ўніверсітэта, кандыдат культуралогіі. У якасці садакладчыка-апанента выступіць Аляксей Манько, старшы выкладчык кафедры фізікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Усе зацікаўленыя запрашаюцца да актыўнага дыялогу і абмеркавання актуальных праблем сучасных сацыягуманітарных ведаў. Кіраўнік семінара – загадчык кафедры філасофіі, доктар філасофскіх навук, прафесар Сняжана Семярнік.
Не выпусціце магчымасць стаць часткай цікавай дыскусіі!