Дакументы на вочную і завочную формы атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў Купалаўскім універсітэце ў першы дзень падалі 716 абітурыентаў.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першага дня прыёмнай кампаніі, 95 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 9 паступаюць па-за конкурсам.
124 абітурыенты маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. Максімальная колькасць балаў 383 у абітурыенткі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Шасцітка Міланы Дзянісаўны.
Шэсць абітурыентаў маюць 100-бальныя вынікі: Шасцітка Мілана Дзянісаўна (матэматыка), Македон Ксенія Аляксандраўна (англійская мова), Масюк Крысціна Вітальеўна (руская мова), Усовіч Ксенія Сяргееўна (руская мова), Удавенка Ксенія Алегаўна (англійская мова).
Нагадваем, што прыём дакументаў для асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку і паступаюць у адпаведнасці з абзацамі 14 і 20 пункта 23 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, завершаны. Гутарка для такіх абітурыентаў будзе праведзена 15 ліпеня.
Прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленні на спецыяльнасці, на якія здаюцца ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы, прадоўжыцца да 17 ліпеня ўключна.
Трэба адзначыць, што для абітурыентаў, якія прайшлі рэгістрацыю ў Лічбавым кабінеце абітурыента, прымацавалі для папярэдняй праверкі свае дакументы і зарэгістраваліся ў электроннай чарзе, час, затрачаны на падачу дакументаў, быў мінімальны.
Важна звярнуць увагу, што рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце абітурыента прадугледжвае абавязковую асабістую падачу арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію па адрасе: вул. Леніна, 32.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35-44-500
Life: +375 (25) 77-44-500