Падчас гэтай рубрыкі прэс-служба ГрДУ імя Янкі Купалы падзеліцца гісторыямі выпускнікоў, якія паспяхова рэалізуюць сябе ў прафесійнай сферы пасля завяршэння вучобы ва ўніверсітэце. Наталля Крайняя, выпускніца 2021 года спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання», дырэктар ТАА «АГгруп»: рэстарана «Вуглі» і банкетнай залы «Станіслаўскі».
– Чаму выбралі менавіта гэтую спецыяльнасць?
– Я першапачаткова здавала хімію, але не планавала здаваць біялогію. Пачала шукаць, куды магу паступіць з такім наборам прадметаў, і натыкнулася на спецыяльнасць «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання». Азнаёміўшыся з навучальным планам, я зразумела, што гэта менавіта тое, што мне патрэбна. Спецыяльнасць мяне зацікавіла, і я вырашыла паступаць.
– Як Вы ацэньваеце якасць адукацыі, атрыманай ва ўніверсітэце?
– Кафедра сапраўды рыхтуе ўніверсальных спецыялістаў. Я ўдзячная выкладчыкам і факультэту за тыя веды і навыкі, якія я атрымала, прызнаюся, некаторымі лайфхакамі карыстаюся да гэтага часу. Навучанне было цікавым, з вялікай колькасцю практыкі. Мы наведвалі экскурсіі па рэстаранах і лабараторыях прадпрыемстваў, што дало мне рэальнае ўяўленне аб прафесіі.
– Якую параду Вы б далі будучым студэнтам?
– Мая парада – «убірайце» веды, як губкі. Ніколі не ведаеш, якія з іх спатрэбяцца ў будучыні. Атрыманыя веды – гэта ваш шлях да поспеху, і яны дапамогуць вам у вашай кар'еры. Поспехаў вам на гэтым шляху, і не бойцеся марыць!
Выбірайце ГрДУ імя Янкі Купалы і становіцеся інжынерам разам з намі.