Да канца трэцяга дня працы прыёмнай камісіі дакументы падало 1635 абітурыента, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 1208, на завочную – 39, завочную скарочаную – 388.
Сёння завершаны прыём дакументаў для асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай, спартыўна-педагагічнай і інжынернай накіраванасці, а таксама абітурыентаў, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ў перыяд знаходжання ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк», якія прэтэндуюць на залічэнне без уступных іспытаў па выніках сумоўя ў адпаведнасці з Правіламі прыёму асоб для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. Нагадваем, што сумоўе для гэтых абітурыентаў будзе праведзена 15 ліпеня.
5 абітурыентаў з'яўляюцца пераможцамі заключнага этапа, 8 абітурыентаў маюць дыпломы III этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 2 абітурыенты – пераможцы VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «ProfSkills Belarus 2025».
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых трох дзён уступнай кампаніі, 288 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 18 паступаюць па-за конкурсам.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500