XV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Біятэхналогія і біямедыцынская інжынерыя», прысвечаная 90-годдзю Курскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і памяці прафесара Л. П. Лазурынай, пройдзе 13 лістапада ў г. Курск, Расія. Фармат правядзення мерапрыемства гібрыдны – анлайн і афлайн.
Мэта канферэнцыі – абмен навуковым і практычным вопытам, абагульненне і распаўсюджванне вопыту ў галіне біятэхналогіі, хімічнай тэхналогіі і біямедыцынскіх інфармацыйных тэхналогій. У рамках секцыйных пасяджэнняў будуць разгледжаны пытанні, звязаныя з біятэхналогіяй, хімічнай тэхналогіяй, фармакалогіяй, медыцынай, медыцынскімі інфармацыйнымі сістэмамі і сацыяльна-эканамічнымі праблемамі аховы здароўя.
Кафедра хіміі і біятэхналогіі ГрДУ імя Янкі Купалы правядзе секцыйнае пасяджэнне «Прыкладныя аспекты сучаснай біятэхналогіі» па адрасе зав. Даватара, 3/1, аўд. 117 у 11:45. Таксама можна будзе падключыцца да пасяджэння ў анлайн-фармаце па спасылцы.
Далучыцца да мерапрыемства могуць выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, магістранты, спецыялісты-практыкі і студэнты, якія праяўляюць цікавасць да разгляданай праблематыкі.