Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у навукова-арганізацыйных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня сацыёлага ў Мінску.
У пятніцу, 15 лістапада, студэнты 2 і 3 курсаў спецыяльнасці «Сацыялогія» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ў суправаджэнні супрацоўніка кафедры паліталогіі і сацыялогіі факультэта Дар'і Фёдаравай у рамках дзейнасці Акадэміі маладога сацыёлага прынялі ўдзел у навукова-арганізацыйных мерапрыемствах і прафарыентацыйнай навукова-адукацыйнай гульне «Сацыялагічная інтуіцыя», прысвечаных прафесійнаму святу – Дню сацыёлага.
Мерапрыемства было арганізавана актывам Савета маладых вучоных пры падтрымцы адміністрацыі Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гасцямі і ўдзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты спецыяльнасці «Сацыялогія» ГрДУ, БДУ, БДЭУ, маладыя вучоныя Інстытута сацыялогіі.
З прывітальным словам выступіў дырэктар Інстытута Мікалай Мыслівец і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Аляксандр Пасталоўскі.
Напрыканцы дня для маладых вучоных была праведзена экскурсія па навуковай экспазіцыі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Гэтыя сустрэчы ўжо сталі традыцыйнымі і дазваляюць студэнтам не толькі ўключыцца ў навуковую дзейнасць, але і павысіць узровень сацыялагічнай культуры.