27 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся інтэнсіў у межах рэспубліканскага праекта «Устойлівы універсітэт».
На інтэнсіве студэнты Купалаўскага ўніверсітэта прагледзелі відэаролік «Поспехі Беларусі па дасягненні ЦУР». Дзеці паўдзельнічалі ў адкрытым дыялогу «Парадак дня ў галіне ЦУР», які арганізавала Вольга Крамлёва, дацэнт кафедры экалогіі. Таксама купалаўцы праслухалі лекцыю субардынатара анестэзіёлага-рэаніматолага Мікіты Мастыка «Здаровы лад жыцця як аснова ўстойлівага развіцця».
Інтэрактыўную лекцыю падрыхтавала студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, маладзёжны пасол ЦУР-12 Дар'я Наўныка. Тэма лекцыі – «Роля адказнага спажывання і вытворчасці ў дасягненні ЦУР-12».