Канцэрт «Шматгалоссе нацыянальных культур» стаў яркім фіналам праграмы творчай гасцёўні «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур», якая прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Гэта падзея стала кульмінацыяй дня, прысвечанага разнастайнасці і багаццю культурнай спадчыны Беларусі і іншых краін.