17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае адно з самых галоўных сваіх святаў – Дзень народнага адзінства, які з'яўляецца сімвалам згуртаванасці і гістарычнай справядлівасці. Традыцыйна ў гэты дзень беларусы ўшаноўваюць памяць тых, хто не шкадуючы сіл працаваў, каб зрабіць нашу краіну адзінай. Аддаць даніну павагі загінуўшым сабраліся і гродзенцы.
Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства – прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правялі серыю сустрэч з працоўнымі калектывамі вядучых прадпрыемстваў і арганізацый горада.
10 верасня напярэдадні Дня народнага адзінства на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы для студэнтаў і выкладчыкаў адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму «Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару». Спікерам выступіў намеснік дэкана факультэта Андрэй Гецэвіч.
Напярэдадні Дня народнага адзінства на факультэце матэматыкі і інфарматыкі прайшла асаблівая сустрэча: студэнты пагутарылі са Святланай Уладзіміраўнай Вараніцай, намеснікам старшыні Гродзенскага РГА «Белая Русь». Мерапрыемства прымеркавалі да дзяржаўнага свята, якое Беларусь адзначае 17 верасня.