У здаровым целе – здаровы дух! Гэтую фразу ведае кожны купалавец. А каб студэнты не толькі ведалі, але і адчулі яе, у нашым універсітэце працуюць спартыўныя аб'яднанні па самых розных відах спорту.
У 2025/2026 навучальным годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будуць арганізаваны наступныя секцыі:
армрэстлінг – трэнер Строк Аляксандр Мікалаевіч, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту;
аэробіка танцавальная – трэнер Сядова Наталля Фёдараўна, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту;
бадмінтон – трэнер Іваноў Эдуард Анатольевіч, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба;
валейбол – трэнер Бялова Таццяна Чаславаўна, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту;
дзюдо, самба – трэнер Шарко Іван Эдвардавіч, інструктар метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба;
міні-футбол – трэнер Хільмановіч Вадзім Віктаравіч, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба;
арыентаванне спартыўнае – трэнер Косараў Віктар Аляксандравіч, вядучы спецыяліст аддзела культурна-масавай і забаўляльнай дзейнасці;
тэніс – трэнер Побаль Віталь Зянонавіч, старшы выкладчык кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны;
шахматы – трэнер Каліта Дзмітрый Вікенцьевіч, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба.
Каб запісацца на секцыю, звяртайцеся ў Спартыўны клуб універсітэта.
Спартыўныя секцыі Купалаўскага ўніверсітэта чакаюць вас!