15 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася сустрэча з прадстаўнікамі ТАА "Еўраазіяцкі мост" і Футбольнага клуба "Хунань Сянчэн".
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі ТАА "Еўраазіяцкі мост" Юнь Хао, Сюй Таа, Лін Цзэ, а таксама старшыня Футбольнага клуба "Хунань Сянчэн" Лю Фэйюй і менеджэр Гун Чжылэ. Купалаўскі ўніверсітэт на сустрэчы прадставілі прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў, дэкан факультэта фізічнай культуры Віталь Храмаў, дацэнт кафедры спартыўных гульняў Вольга Паўлюць, вядучы спецыяліст аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Ганна Мілашэўская, старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Тао.
Падчас сустрэчы кітайскі бок азнаёміўся з універсітэтам у цэлым і, у прыватнасці, з факультэтам фізічнай культуры. Далей бакі абмеркавалі актуальныя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне спартыўнай адукацыі і магчымасць падпісання дагавора аб далейшым супрацоўніцтве.
У завяршэнні гасцям з Кітайскай Народнай Рэспублікі правялі аглядную экскурсію па ўніверсітэце.