26 верасня ў Купалаўскім універсітэце прайшлі спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе, якія сталі часткай праграмы круглагадовай Спартакіяды-2025/2026.
Спаборніцтвы выявілі найлепшых лёгкаатлетаў як у асабістым, так і ў камандных заліках.
У асабістым заліку сярод жанчын першае месца заняла Касцюк Віялета, студэнтка 1 курса факультэта фізічнай культуры, якая прадэманстравала выдатную фізічную падрыхтоўку. Другое месца заваявала Яромін Вікторыя, студэнтка 4 курса ваеннага факультэта, праявіўшы характар і вытрымку. Трэцяе месца дасталася Страчылавай Ганне, студэнтцы 1 курса факультэта фізічнай культуры, якая прадэманстравала дастойны вынік.
Сярод мужчын пераможцам стаў Рамасюк Андрэй, студэнт 1 курса ваеннага факультэта, які бліскуча пераадолеў дыстанцыю. Другое месца заняў Лойка Уладзіслаў, студэнт 3 курса ваеннага факультэта, які праявіў цягавітасць і зацятасць. Трэцяе месца заваяваў Шлык Арсеній, студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры, які паказаў волю да перамогі і патэнцыял.
У камандным заліку сярод жанчын лідыраваў факультэт фізічнай культуры, другое месца заняў ваенны факультэт, трэцяе - юрыдычны факультэт.
Сярод мужчынскіх каманд перамогу атрымаў ваенны факультэт, другое месца заняў юрыдычны факультэт, трэцяе - інжынерны факультэт.
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых спартыўных дасягненняў!