18 лістапада прайшоў папярэдні этап алімпіяды па вучэбным прадмеце «Біялогія» для спецыяльнасцей «Біялогія», «Экалогія», «Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія». 131 удзельнік скарыстаўся ўнікальнай магчымасцю паспрабаваць свае сілы і прайсці ў заключны этап, каб стаць студэнтам Купалаўскага ўніверсітэта без уступных іспытаў.
На гэтым тыдні пройдуць папярэднія этапы яшчэ двух алімпіяд: 19 лістапада (серада) па вучэбным прадмеце «Біялогія» для спецыяльнасцей «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя», «Псіхалогія», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя». 20 лістапада (чацвер) па вучэбным прадмеце "Хімія" для спецыяльнасцей «Біяхімія» і «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання». Алімпіяды па вучэбных прадметах «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», «Матэматыка», «Беларуская мова. Беларуская літаратура», «Англійская мова», «Руская мова. Руская літаратура» пройдуць у перыяд з 27 лістапада па 20 снежня ў адпаведнасці з раскладам (Аб правядзенні алімпіяды па журналістыцы «Медыя і я» ў 2025 годзе).
Зарэгістравацца для ўдзелу ў алімпіядзе і азнаёміцца з раскладам можна на сайце abit.by (АБІТУРЫЕНТ - 2026 - Шматпрофільная алімпіяда (рэгістрацыя)). Падрабязная інфармацыя аб удзеле ў алімпіядзе, графіку правядзення, часе доступу да алімпіядных заданняў і доступ да алімпіядных заданняў размяшчаецца ў Лічбавым кабінеце абітурыента персанальна для кожнага ўдзельніка алімпіяды. З усімі пытаннямі абітурыенты могуць звяртацца ў чат Лічбавага кабінета абітурыента.
Уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені маюць права на залічэнне ў Купалаўскі ўніверсітэт без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды.
Удзельнічай у Шматпрофільнай алімпіядзе і стань студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы без уступных іспытаў самым першым! Шматпрофільная алімпіяда ГрДУ - алімпіяда, у якой прайграць немагчыма! Перамагай сябе! Перамагай з намі!