У рамках беларускага тыдня прадпрымальніцтва на пляцоўцы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку ў Мінску 17 лістапада падвялі вынікі другога Рэспубліканскага форуму маладых аналітыкаў, арганізаванага Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (БІСД) і Маладзёжнай аналітычнай супольнасцю. Мерапрыемства стала вынікам двухмесячнай працы, падчас якой студэнты з усёй краіны распрацоўвалі праекты, прысвечаныя будучыні эканомікі, тэхналогій і адукацыі.
У форуме прынялі ўдзел студэнты розных факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта, даказаўшы, што аналітычнае мысленне і праектная дзейнасць не ведаюць межаў паміж спецыяльнасцямі. Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму прадставіла Дар'я Пташыц, факультэт матэматыкі і інфарматыкі - Вадзім Вазняк, Паліна Каўцэвіч, Яўгенія Малевіч, Сафія Мячына, педагагічны факультэт - Мар'я Мацюк.
“Мы прапанавалі рабятам падумаць над тым, якім будзе горад будучыні. І яны займаліся гэтай працай творча і сур'ёзна. Спрабавалі паглядзець на тое, як будзе выглядаць сельская мясцовасць вакол горада будучыні, як будзе выглядаць горад, які будзе транспарт, інфраструктура», - так пракаментаваў ідэю форуму дырэктар Інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў.
Купалаўцы з энтузіязмам узяліся за выклік і падрыхтавалі цэлы шэраг даследаванняў, у ліку якіх былі наступныя:
"Стварэнне адзінага інфармацыйнага рэсурсу для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва";
"Аналіз венчурных інвестыцый як фактару развіцця эканомікі і тэхналогій дзяржаў";
"Параўнальны аналіз прэферэнцыйных рэжымаў IT-паркаў Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Таджыкістана";
"Адукацыя будучыні: эфектыўныя формы навучання і запатрабаваныя кампетэнцыі".
«Мы стварылі канцэпцыю, якая называецца „Стартап-полюс“. Яна ўключае ў сябе паўнавартаснага лічбавага двайніка горада з убудаваным штучным інтэлектам, які можа аналізаваць попыт, загружанасць горада і дапамагаць прадпрымальнікам знаходзіць лакацыі, а таксама рабіць высновы і прагнозы на аснове збору даных і іх аналізу», - падзяліўся дэталямі студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Вадзім Вазняк.
На форуме былі падведзены вынікі даследаванняў і ўзнагароджаны лепшыя камандныя праекты. Каманда, якая працавала над праектам "Адукацыя будучыні", была адзначана Беларускім Рэспубліканскім Саюзам Моладзі. Беларускі фонд падтрымкі прадпрымальнікаў таксама ўзнагародзіў шэраг каманд.
Удзел і поспех купалаўцаў у такім прэстыжным мерапрыемстве пацвярджае высокі ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў і іх здольнасць генераваць прарыўныя ідэі для будучыні Беларусі.