Сёння, 16 снежня, у анлайн-фармаце адбылося пасяджэнне Савета Еўразійскай асацыяцыі універсітэтаў. Мерапрыемства сабрала кіраўнікоў вядучых ВНУ Еўразіі, у тым ліку ў ім прыняла ўдзел рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Падчас пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі ролю вышэйшых навучальных устаноў у захаванні гістарычнай памяці, уплыў міжнародных рэйтынгаў на імідж універсітэта і прыцягненне студэнтаў, ролю ўніверсітэтаў ва ўмовах глабалізацыі і другі выпуск рэйтынгу ўніверсітэтаў краін БРІКС «Тры місіі ўніверсітэтаў». У заключэнні ўдзельнікі абмеркавалі пытанне прыёму ўніверсітэтаў у члены Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў.
Удзел у такім важным мерапрыемстве дазваляе Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы не толькі дзяліцца сваім вопытам, але і наладжваць акадэмічныя сувязі з іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.