Сёння, 23 снежня, у Купалаўскім універсітэце адбыўся святочны канцэрт «Навагодні перапалох, або як Снягурачка і Баба Яга Новы год ратавалі», які аб'яднаў студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў і іх дзяцей.
Навагоднія канцэрты сталі добрай святочнай традыцыяй у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Штогод на галоўнай сцэне ўніверсітэта таленавітыя студэнты дораць атмасферу утульнасці і цяпла, дэманструючы свой талент і творчыя здольнасці.
У гэты вечар гледачоў здзівілі тэатралізаваным паказам з удзелам казачных персанажаў. На сцэне з'явіліся: Дзед Мароз, Снягурка, Снежная каралева, Баба Яга, Снегавік, Чырвоная Шапачка, Кашчэй і іншыя. Творчыя калектывы Купалаўскага ўніверсітэта зноў парадавалі незвычайнымі танцамі і песнямі.
Кульмінацыяй святочнага вечара стала ўручэнне салодкіх навагодніх падарункаў удзельнікам ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.