Мы ўжо расказалі вам пра тое, якія мерапрыемствы суправаджалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў навучальныя месяцы 2025 года, а зараз падзелімся тым, якімі мерапрыемствамі жыў універсітэт у летні час.
Лета стала ўдалым часам для самых значных дасягненняў. ГрДУ імя Янкі Купалы пяты раз быў удастоены звання лаўрэата конкурсу «Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці». Па выніках пасяджэння рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі ў Гродне калектыў сучаснай харэаграфіі «Stu–Dance» Купалаўскага ўніверсітэта атрымаў званне «Народны». Рэктар універсітэта Ірына Кітурка перамагла ў спаборніцтвах па стральбе з пісталета ТТ сярод кіруючага складу Міністэрства адукацыі і ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Доўгачаканай падзеяй для студэнтаў-купалаўцаў у летні перыяд стаў выпускны – момант, калі прыходзіць усведамленне, што цяпер ты не навучэнец, а дыпламаваны спецыяліст. У 2025 годзе адбыўся юбілейны выпуск афіцэраў . Не менш урачыста ўшаноўвалі лепшых выпускнікоў 2025 года – для іх на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга прайшоў універсітэцкі баль, а яшчэ 40 выпускнікоў, якія вызначыліся падчас навучання, наведалі Рэспубліканскі выпускны ў Мінску. Таксама прайшло размеркаванне аспірантаў. Па выніках пасяджэння камісіі па накіраванні на работу аспірантаў трэцяга года дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі на работу было накіравана 12 выпускнікоў аспірантуры.
Але пасля навучання сувязь выпускнікоў з Купалаўскім універсітэтам не губляецца, яны заўсёды могуць вярнуцца ў родныя муры. Так і адбылося з выпускнікамі фізіка-матэматычнага факультэта 1975 года , якія праз 50 год вярнуліся ў сваю Alma mater.
У летні перыяд Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы актыўна прымаў удзел не толькі ў правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання і цэнтралізаванага экзамену, але і ў выдачы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання. Для абітурыентаў Гродзеншчыны, якія набралі найвышэйшыя балы, у ГрДУ імя Янкі Купалы прайшло ўрачыстае ўручэнне сертыфікатаў.
Пасля ўручэння сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання ў Купалаўскім універсітэце настаў час прыёмнай кампаніі. Першымі ва ўніверсітэт залічалі абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Усяго на такіх умовах у ГрДУ імя Янкі Купалы паступіла 202 абітурыенты. Затым ва ўніверсітэце пачаўся асноўны этап уступнай кампаніі – 2025 года , у рамках якога прайшлі гутаркі для выпускнікоў класаў педагагічнай і інжынернай накіраванасці. Па выніках уступнай кампаніі, у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на 2025/2026 навучальны год было залічана 992 чалавекі на платную форму навучання, а 380 абітурыентаў будуць навучацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту . Таксама да прыёмнай кампаніі – 2025 Купалаўскі ўніверсітэт запусціў рубрыкі «Рэкі Tik Tok абітурыента ГрДУ», #АБІТЗНАЙ? «Купалаўцы на сувязі», #КажаПершакурснік, «АД СТУДЭНТА ДА ПРОФІ» , каб дапамагчы будучым студэнтам бліжэй пазнаёміцца з універсітэтам і яго магчымасцямі.
Пакуль абітурыенты вызначаліся з выбарам будучай прафесіі, студэнты і супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта актыўна праводзілі лета, сумяшчаючы працу, адпачынак, спорт і творчасць.
У летні перыяд у ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі XIV адкрытага конкурсу студэнцкіх бізнес-ідэй і інавацыйных стартапаў «ІнНаСтарт – 2025», прайшлі акцыі «Чытаем Купалу разам» і «Беларусь адзіная» , а інтэрнат № 5 універсітэта прыняў удзел у Рэспубліканскім конкурсе . Таксама ў рамках актыўнай летняй работы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў Справаздачна-выбарчы сход Савета маладых вучоных , абмеркавалі рэалізацыю Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады .
У перыяд з чэрвеня па жнівень у Купалаўскім універсітэце прайшлі сустрэчы рэктара Ірыны Кітуркі са студэнцкім актывам і студэнтамі-першакурснікамі .
Таксама летні перыяд у ГрДУ імя Янкі Купалы быў поўны актыўнасцей. Ва ўніверсітэце прайшоў Фестываль летніх відаў спорту , XII адкрыты турнір па валейболе сярод жаночых каманд памяці заслужанага трэнера В.М. Карчэўскага і турыстычны злёт супрацоўнікаў . Будаўнічыя студэнцкія атрады актыўна працавалі над знешнім выглядам карпусоў і інтэрнатаў, а курсанты ваеннага факультэта прайшлі пачатковую прафесійную падрыхтоўку на палігоне «Гожскі».
Усё лета ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы актыўна праводзіліся курсы для ўсіх ахвочых атрымаць новыя веды. Шматпрофільная летняя школа «Купалаўскі старт» дала магчымасць будучым абітурыентам пазнаёміцца з універсітэтам і яго спецыяльнасцямі, а для замежных гасцей, які жадае не толькі вывучыць мову, але і пазнаёміцца з Беларуссю, працавалі Летняя школа рускай мовы і Летняя школа беларускай мовы . Таксама для студэнтаў з Кітая праходзілі канікулярныя магістарскія праграмы .
У летнія месяцы Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы таксама актыўна прымаў удзел у патрыятычных мерапрыемствах, ушаноўваючы памяць аб подзвігах продкаў. Купалаўцы прынялі актыўны ўдзел у праекце «Цягнік Перамогі» і акцыі «Памяць», распавёўшы пра лёсы тых, хто першым сустрэў вайну. Таксама прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы сталі ўдзельнікамі ўрачыстага мітынгу «Краіна выдатных людзей», прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Тры летнія месяцы сталі для Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы часам актыўнай работы і адпачынку. Таксама гэты час азнаменаваўся для былых школьнікаў, а цяпер ужо першакурснікаў новым этапам жыцця, і ўніверсітэт дапамагаў кожнаму зрабіць упэўнены крок у пачатак студэнцкага шляху.
«