Мерапрыемства прайшло сёння, 30 снежня і, паводле традыцыі, пачалося з узнагароджання супрацоўнікаў і студэнтаў за высокія прафесійныя дасягненні і ўклад у развіццё ВНУ. Сярод уручаных узнагарод – Ганаровыя граматы і пасведчанні майстроў спорту Рэспублікі Беларусь. Да іх дадаліся і віншаванні супрацоўнікаў, якія атрымалі вучоныя ступені і званні.
Так, Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь зацвердзіў рашэнне рады па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук Таццяне Баярчук, намесніку дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. А таксама Алене Джух, намесніку дэкана педагагічнага факультэта, было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Педагогіка».
Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую работу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагародзілі Валерыя Варановіча, дацэнта кафедры беларускай філалогіі, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.
Яшчэ два супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы падчас пасяджэння Савета ўніверсітэта былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: Наталля Язерская, метадыст 2 катэгорыі навучальнага аддзела, – за мэтанакіраванае і ініцыятыўнае дасягненне высокай рэзультатыўнасці і эфектыўнасці ў прафесійнай дзейнасці і Наталля Швяцова, метадыст 1 катэгорыі арганізацыйна-метадычнага аддзела, – за шматгадовую плённую працу, добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў і асабісты ўклад у павышэнне якасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўніверсітэце.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за ўдзел у грамадскім жыцці і актыўную грамадзянскую пазіцыю былі ўзнагароджаны студэнты 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі: Гаўрылік Аляксандра, Сігейкіна Анастасія і Ясевіч Максім.
Пасведчанні Майстры спорту Рэспублікі Беларусь уручылі Гур'еву Аляксандру, студэнту факультэта фізічнай культуры, Майстру спорту Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, Савіцкаму Паўлу, студэнту інжынернага факультэта, Майстру спорту Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе, і Ібрагімаву Расіму, студэнту юрыдычнага факультэта, Майстру спорту Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе.
Кульмінацыяй заключнага Савета 2025 года стаў даклад Ірыны Кітуркі, рэктара ўніверсітэта, аб Стратэгіі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на 2026-2030 гады і на перспектыву да 2040 года.
На пачатку сваёй прамовы Ірына Кітурка адзначыла:
– Гэта вельмі значны Савет, таму што сёння на нас з вамі ляжыць вялікая адказнасць па вызначэнні філасофіі ўніверсітэта, па якой мы будзем жыць бліжэйшыя гады. Стратэгія ўніверсітэта – справа кожнага Купалаўца. І мне вельмі хочацца, каб, калі праз пяць гадоў мы будзем падводзіць вынікі і казаць пра вынікі, кожны задаў сабе пытанне: а які мой унёсак у гэтыя дасягненні?
У час даклада рэктар падвяла вынікі пяцігадовай рэалізацыі амбіцыйнай «Стратэгіі апераджальнага развіцця», якая ахоплівае такія праекты, як «Універсітэт устойлівага развіцця», «Асобасна-арыентаваны універсітэт», «Інавацыйна ўспрымальны універсітэт», «Універсітэт без межаў» і «Смарт-універсітэт».
Сярод найбольш значных дасягненняў выдзелілі істотны рост экспарту адукацыйных паслуг, які ўжо зараз складае 5,7 мільёнаў долараў ЗША. Навуковая дзейнасць таксама дэманструе дынаміку: за гэты перыяд паспяхова абаронена 9 доктарскіх і 35 кандыдацкіх дысертацый. Актыўнае развіццё адукацыйнага працэсу пацвярджаецца адкрыццём 10 новых спецыяльнасцей і павелічэннем мэтавага набору ў 3 разы.
Высокий уровень работы вуза получил и внешнее признание: университет занесен на республиканскую доску почета как научная организация, а официальный Telegram-канал ГрГУ имени Янки Купалы удостоен звания «Лучший Telegram-канал УВО». Качество научных исследований подтверждается и тем, что научный журнал «Веснік», серия 2, включен в международную базу Scopus. Важно отметить, что Купаловский университет стал первым в стране, кто внедрил комплексные программы развития специальностей.
У ходзе абмеркавання новай стратэгіі на бліжэйшыя пяць гадоў было падкрэслена, што місія ўніверсітэта засталася нязменнай, пацвердзіўшы сваю актуальнасць. Аднак бачанне было дапоўнена, уключыўшы ў сябе такія ключавыя аспекты, як «рэалізацыя дзяржаўных прыярытэтаў у сферы адукацыі і маладзёжнай палітыкі», «развіццё адукацыйнага, навуковага і інавацыйнага асяроддзя на аснове прынцыпаў якасці», а таксама «імкненне да лідэрства ў прасоўванні ведаў і тэхналогій для апераджальнага развіцця рэгіёну і краіны».
Працэс распрацоўкі новай стратэгіі вызначыўся шырокай уцягнутасцю да яе абмеркавання шырокай аўдыторыі. Калі ў стварэнні папярэдняй стратэгіі актыўны ўдзел прымалі студэнты і супрацоўнікі, то на гэты раз да работы далучылася рабочая група прафесарскага сходу, заказчыкаў кадраў, абітурыентаў і іх бацькоў, выпускнікоў і іншыя. Акрамя таго былі праведзены апытанні абітурыентаў, бацькоў, настаўнікаў, а таксама ўлічана меркаванне выпускнікоў і партнёраў універсітэта. Такі ўсебаковы падыход дазволіў прадставіць для абмеркавання на Савеце ўніверсітэта Стратэгію лідэрства на аснове якасці.
У рамках яе рэалізацыі былі вызначаны наступныя стратэгічныя прыярытэты: «Грамадзяственносць і патрыятызм», «Навука і інавацыі», «Інтэлектуальная трансфармацыя», «Стратэгічнае партнёрства» і «Устойлівае развіццё».\
Па выніках абмеркавання Савет універсітэта аднагалосна зацвердзіў Стратэгію УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на 2026-2030 гады і на перспектыву да 2040 года. Азнаёміцца з выступленнем і дэталямі новай Стратэгіі можна па спасылцы.