5 сакавіка галоўная сцэна ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яднала два цудоўныя святы разам. Ва ўніверсітэце адбыўся ўрачысты канцэрт, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дня жанчын.
З віншавальнымі словамі да ўсіх дам звярнуўся першы прарэктар Аляксандр Карэўскі.
– Вясна ўступае ў свае правы і набліжаецца цудоўнае свята – 8 Сакавіка. У гэтым годзе, які аб'яўлены Годам беларускай жанчыны, кожны дзень у нас павінен праходзіць як 8 Сакавіка. Як ніколі востра сёлета ўспрымаецца слова «жанчына». Наш універсітэт быў утвораны на месцы жаночай Марыінскай гімназіі. У сценах гімназіі было намоленае месца – Царква святых жонак-міраносіц. Цяпер 75 працэнтаў калектыву – гэта нашы цудоўныя жанчыны, – адзначыў Аляксандр Яўгенавіч.
Напрыканцы сваёй прамовы Аляксандр Карэўскі працытаваў радкі з паэтычнага твора беларускага пісьменніка Леаніда Дайнекі: «Беларускія жанчыны, Вы – пачатак прыгажосці, Вы – жыцця першапрычына, Бачу будучыню Вашу я ў служэнні хараству. Я цалую Вашы рукі, беларускія жанчыны! Я схіляю перад Вамі ў знак пашаны галаву!».
У гэты святочны момант, у знак глыбокай удзячнасці за добрасумленную плённую працу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці Ганаровай граматай установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» былі ўзнагароджаны: Галіна Амельянчык, лабарант 1 катэгорыі кафедры агульнай фізікі; Алена Астахава, спецыяліст 1 катэгорыі дэканата факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Алена Батура, спецыяліст 1 катэгорыі кафедры рамана-германскай філалогіі; Вольга Дзямідзік, спецыяліст 1 катэгорыі дэканата факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Вольга Дземяновіч, спецыяліст 1 катэгорыі кафедры сістэмнай біялогіі; Наталля Дзенісевіч, спецыяліст 1 катэгорыі дэканата факультэта біялогіі і экалогіі; Марына Кіркіцкая, спецыяліст 1 катэгорыі дэканата факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Вольга Карнэль, эканаміст 1 катэгорыі сектара фінансавага суправаджэння навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці; Галіна Караневіч, спецыяліст 1 катэгорыі кафедры беларускай філалогіі; Людміла Карчагіна, спецыяліст 1 катэгорыі кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі; Таццяна Крыштопік, спецыяліст 1 катэгорыі дэканата факультэта фізічнай культуры; Яўгенія Максімавіч, эканаміст 1 катэгорыі планава-эканамічнага аддзела; Ганна Маркевіч, вядучы спецыяліст кафедры дызайну; Святлана Рамашкевіч, спецыяліст 1 катэгорыі кафедры музычнага мастацтва; Вікторыя Рапейка, вядучы спецыяліст падрыхтоўчага аддзялення Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі; Наталля Строк, спецыяліст 1 катэгорыі кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання; Іна Чорная, спецыяліст 1 катэгорыі дэканата філалагічнага факультэта.
У адзінстве мужчынскай сілы і жаночай мудрасці, пяшчоты і клопату заключаецца сапраўдная гармонія жыцця.
Мужчын Купалаўскага ўніверсітэта з Днём абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь павіншавала прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун.
– Мне сёння выпаў вялікі гонар павіншаваць мужчын Купалаўскага ўніверсітэта – моцных, смелых, надзейных, прафесійных, творчых. Бо ўніверсітэт – гэта характар. Універсітэт – гэта імкненне да пастаяннага развіцця. Універсітэт – гэта рух наперад. Гэтую атмасферу ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта ажыццяўляюць менавіта нашы мужчыны. Сёння я хачу не толькі павіншаваць, але і падзякаваць мужчынам. Мужчына – гэта не толькі сіла. Мужчына – гэта апора. Мужчына – надзейнасць. Мужчына – гэта адказнасць. Менавіта вы, мужчыны, натхняеце нас, жанчын. Па выдатных словах Сафі Ларэн «Жанчына – гэта вобраз, стыль і ўзровень жыцця мужчыны», таму ад таго, якія вы залежым і мы, – падкрэсліла Наталля Зігмунтаўна.
Святочная праграма сабрала поўную залу: гледачамі сталі студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі і госці ўніверсітэта. Таленавітыя творчыя калектывы і сольныя выканаўцы падрыхтавалі для гледачоў сапраўдны падарунак, напоўніўшы вечар атмасферай цяпла і падзякі.
Святочны канцэрт у Купалаўскім універсітэце стаў шчырым прызнаннем у каханні і павазе да нашых абаронцаў і цудоўных дам.