16-17 сакавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскага рэзерву па гандболе прайшоў фінальны этап Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі-2025/2026 сярод жаночых каманд. Па выніках напружаных спаборніцтваў сярод 14 каманд зборная Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы атрымала трэцяе месца.
Шлях да пастамента быў няпростым. У паўфінале купалаўцы сустрэліся з камандай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Саступіўшы ім у напружаным паядынку, каманда ГрДУ імя Янкі Купалы ўсё ж здолела адыграцца. У гульні за трэцяе месца нашы спартсменкі перамаглі каманду Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, заслужана ўступіўшы на пастамент.
Узнагароджвалі пераможцаў спаборніцтваў Алімпійскі чэмпіён, Заслужаны майстар спорту СССР Канстанцін Шаравараў, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Раіса Грэбень і галоўны суддзя Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі, суддзя ВНК Аляксандр Лабаноўскі.
